Апейкін аб магчымым адхіленні Беларусі ад АГ-2024: «Думаю, што забарона здарыцца ўжо амаль дакладна»

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін лічыць, што Беларусь могуць не дапусціць на Алімпійскія гульні-2024.

Адзначым, што па меркаванні чальца Міжнароднага алімпійскага камітэту, экс-кіраўніка Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйга Рыдзі, агульны настрой МАК, верагодна, будзе такім, што атлеты з Беларусі і Расіі наогул не мусяць кваліфікавацца.

«Я думаю, што забарона здарыцца ўжо амаль дакладна, але ўсё ж будуць віды спорту, дзе зборныя з Расіі і Беларусі могуць адабрацца на Алімпіяду. Нават незалежна ад гэтых кваліфікацый, усё будзе залежаць ад рашэння МАК. Бо можа ўзнікнуць прэцэдэнт, калі міжнародныя атлеты з розных краін не захочуць выступаць разам б расейскімі і беларускімі атлетамі, будуць адмаўляцца ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Проста будзе байкот, і МАКу давядзецца адлучыць абедзве краіны ад Гульняў», – сказаў Апейкін.

 

Источник: «Салідарнасць