Все новости

Аляксандр Апейкін: «Падтрымліваю стварэнне альтэрнатыўнага ўрада. Гатовы ўзяць адказнасць за дасягненне вынікаў у сваёй прафесійнай галіне»

8 августа 2022, 17:48
1

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін  падзяліўся меркаваннямі аб Канферэнцыі дэмакратычных сіл Беларусі, якая зараз праходзіць у Вільні.

«На жаль, не атрымалася фізічна патрапіць на канферэнцыю ў Вільні. Цалкам падтрымліваю ідэю стварэння альтэрнатыўнага ўрада. Стаўлю свой подпіс пад тэзамі Паўла Латушкі, Вадзіма Пракоп’ева, Аляксандра Азарава і Дзмітрыя Шчыгельскага. Актыўна выступаў за гэтую ідэю яшчэ ад верасня 2020 года. Галоўнае, каб было не позна. Калі такі ўрад ці кіруючы кабінет будзе створаны, гатовы ўзяць адказнасць за дасягненне неабходных вынікаў у сваёй прафесійнай галіне, а таксама ўжыць усе свае досвед і кампетэнцыю, каб дапамагчы калегам у справе вызвалення Беларусі», – напісаў Апейкін.