Канстанцін Якаўлеў: «Гандбол у РБ – фікцыя. Не гляджу, бо не бачу сэнсу глядзець на тое, чаго няма і нікому не патрэбна»

Гандбольны трэнер і падпісант ліста за сумленныя выбары Канстанцін Якаўлеў у сацсетках распавёў пра сваё стаўленне да гандболу ў Беларусі.

– Як ставішся да гандболу ў РБ сёння? Сочыш?

– Тут цалкам пагаджуся з Андрэем Мачаловым (Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Мачалаў пасля гульні 7 верасня супраць БДУФК-СКА (33:32) назваў цяперашні розыгрыш чэмпіянату Беларусі інтрыгуючым – заўв. Tribuna.com), што чэмпіянат будзе інтрыгуючым. Бо можа ўвогуле проста не скончыцца.

Не гляджу, бо не бачу сэнсу глядзець на тое, чаго няма і нікому не патрэбна. Фікцыя, – напісаў Якаўлеў.