Все новости

Арамнаў аб званні лепшага спартсмена года: «Крыўдна, што ў нашай краіне за гэта абсалютна нічога не даюць. Дзеля чаго такія конкурсы праводзяцца?»

8 января 2020, 11:47
19

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў распавёў аб сваёй узнагародзе лепшага спартсмена 2019 года. Нагадаем, традыцыйнае апытанне сярод журналістаў праводзіла газета «Спартыўная панарама».

– Калi некаторыя спартсмены атрымлiваюць такі тытул, яны радуюцца i нярэдка кажуць, што гэта для iх нечаканасць. А я вам шчыра скажу: для мяне такое прызнанне – сумная падзея.

Крыўдна, што ў нашай краіне за гэта абсалютна нічога не даюць. Могуць нават і «дзякуй» не сказаць. А значыцца, дзеля чаго такія конкурсы праводзяцца? Дзеля фармальнасці?

- Вынiк, якi вы паказалi на чэмпiянаце свету, – гэта не мяжа?

– Безумоўна, рэзервы я захаваў i на гэты год, якi, як вядома алiмпiйскi. Таму, што называецца, ёсць яшчэ порах у парахаўнiцах.

Што датычыцца 2020 года, то ён не будзе для мяне нейкiм незвычайным. Так, адбудзецца Апiмпiяда ў Токiа, апе не думаю, што трэба будзе цалкам змяняць сiстэму падрыхтоўкi. Усё паводле плана. 

- У складзе мужчынскай зборнай па цяжкай атлетыцы на Гупьнi паедзе только адзiн спартсмен...

– Я не хачу разважаць на гэты конт, бо ў Токiа павiнен паехаць мацнейшы. I час назаве гэтага чалавека. Асабiста я ў сабе ўпэўнены, – сказаў Арамнаў. 

Показать еще 19