Все новости

Мікіта Камароў: «У мяне няма вышыванкі ці рэчаў з нацыянальным арнаментам, але калі нешта цікавае пабачу, абавязкова набуду»

18 февраля 2016, 14:02
4

Форвард Мінскага «Дынама» Мікіта Камароў распавёў пра сваё стаўленне да вышыванак.

– За апошнія некалькі гадоў адбыўся сапраўдны бум беларускіх вышыванак. Нацыянальныя ўзоры цяпер шырока выкарыстоўваюць пры вырабе не толькі вопраткі, але і розных сувеніраў і г. д. А адзін беларускі цырульнік нават выстрыгае іх на галовах сваіх кліентаў!

— Апошні варыянт прыкольны, але дакладна не для мяне. Гэта футбалісты могуць сабе такое дазволіць, а мы падчас гульняў носім шлем, які надзейна хавае любую, нават самую модную прычоску. Пакуль у мяне няма сваёй вышыванкі ці рэчаў з нацыянальным арнаментам, але калі нешта цікавае і арыгінальнае пабачу, абавязкова набуду, – паведамiў Камароў.

Показать еще 4