Все новости

«Наша Ніва»: «Андрэй Касціцын за $350 тысяч набыў недабудаваны дом карупцыянера і былога старшыні канцэрна «Белнафтахім» Жыліна

24 января 2020, 09:13
2

Былы старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін у свой час атрымаў зямельны надзел у Драздах. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкам прыняў у красавіку 2012 года.

Як паведамляе «Наша Ніва», гісторыя Жыліна адметная як мінімум двума абставінамі.

«Па-першае, Жылін нарадзіўся і зрабіў кар’еру ў Расіі, быў нават дэпутатам Вярхоўнага Савета ў гэтай краіне ў пачатку 1990-ых. Але ў 2009-м годзе яго паклікалі кіраваць «Гродна Азотам», а пасля далі беларускае грамадзянства.

Па-другое, у 2014 годзе на Жыліна завялі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай. Ён паспрабаваў адразу ж уцячы, а калі не атрымалася, то палічыў за лепшае прызнаць віну, кампенсаваць шкоду і ўсё ж рушыць дадому ў Расію.

А што катэдж у Драздах на вуліцы Вербнай? Будоўля прадказальна спынілася ў дзень ад’езду гаспадара. Яшчэ ў 2017 годзе Жылін выставіў дом на продаж за $350 тысяч. Дзяржава мела законную магчымасць канфіскаваць недабуд, але чамусьці не скарысталася ёй», – паведамляе часопіс.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у снежні 2019 года недабуд усё ж займеў новага ўласніка. Ім стаў хакеіст мінскага «Дынама» Андрэй Касціцын.  

Касціцын амаль не гандляваўся. Паводле інфармацыі з базы рэестра цэн, дом у Драздах быў набыты за $340 тысяч у эквіваленце.

Суседзі хакеіста – дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў і былы віцэ-спікер Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна.