Былы дырэктар «Лакаматыва»: «У Фазэля было дастаткова матэрыялу, які сьведчыў, што адбываецца ў Беларусі. А Баскаў дык наагул дыскрэдытаваў сябе як кіраўнік»

Былы дырэктар «Лакаматыва» Яўген Мазура лічыць абгрунтаваным пазбаўленьне Беларусі права на правядзеньне сёлетняга чэмпіянату сьвету па хакеі, перадае «Радыё Свабода».

На ягоную думку, сустрэча прэзыдэнта IIHF Рэнэ Фазэля з Лукашэнкам была запраграмаваная на скандал. На момант візыту спартовага функцыянэра ўжо многія нацыянальныя зборныя адмовіліся ўдзельнічаць у першынстве, калі яно пройдзе ў Беларусі. Латвія ж не захацела сумесна зь Беларусьсю наагул праводзіць спаборніцтва.

«Тая руплівасьць, зь якой Рэнэ Фазэль намагаўся захаваць правядзеньне чэмпіянату ў Беларусі, наводзіць на непрыемныя думкі. У Міжнароднай фэдэрацыі хакею і яе кіраўніка было дастаткова матэрыялу, які сьведчыў, што адбываецца ў Беларусі. А старшыня нацыянальнай фэдэрацыі Баскаў дык наагул дыскрэдытаваў сябе як кіраўнік зразаньнем стужак і ўдзелам у інцыдэнце з Раманам Бандарэнкам», – сказаў Мазур.

Фонд спортивной солидарности – Баскову: «В расследовании BYPOL будут озвучены имена всех причастных к преступлению»

Басков – Фонду спортивной солидарности по поводу переноса ЧМ-2021: «Вы празднуете победу, отняв у белорусского народа праздник. После этого вы не можете называться белорусами! Вы предатели!»

Реклама 18+