Все новости

Яўген Мазура: «У той Беларусі, у якой я хачу жыць, ніхто не мае права збіваць, калечыць»

15 сентября 2021, 14:43

Экс-дырэктар хакейнай каманды «Лакаматыў» Яўген Мазура пацвердзіў, што неназваны «хакейны спецыяліст» з аўдыязапісу з экс-кіраўніком ФХБ Баскавым на самай справе ен. Аўдыязапіс гэтай размовы быў апублікаваны ў сеціве.

— Гэтая размова адбылася ў пачатку верасня 2020 года на «Мінск-Арэне» ў кабінеце Баскава. Ен тады патэлефанаваў, я якраз быў у Мінску. Сказаў: заедзь, пагаворым на прадмет падзей, якія ў нас у краіне адбываюцца.

Мы размаўлялі з ім і да гэтага па працы, і размаўлялі нядрэнна. Напэўна, таму гэта размова адбылася.

— У той Беларусі, у якой я хачу жыць, ніхто не мае права збіваць, калечыць. Я забіраў людзей з Жодзіна, падвозіў ваду ў валанцёрскія лагеры. Тое, што я ўбачыў, ніводзін чалавек з цвярозым розумам не змог бы ўспрыняць як норму.

— Не кожны здольны своечасова зразумець, што такое добра і што такое дрэнна. А многія з тых, хто разумее, баяцца выцягнуць сябе з зоны камфорту. Перыяд выспявання ва ўсіх адбываецца па-рознаму. Хтосьці хутка прымае рашэнні, у кагосьці незадаволенасць назапашваецца доўга.

— Ці проста ў хакеі так шмат грошай, што іх не хочацца губляць?

— З кожным годам у хакеі ўсё менш грошай. Так, трэнеры зарабляюць крыху больш, чым у сярэднім па краіне. Але гаварыць пра нейкія касмічныя заробкі ўжо даўно не даводзіцца. Ужо даўно ёсць абмежаванні па заработных платах гульцоў і трэнераў. Сярэдні заробак хакеіста ў Беларусі — тры тысячы рублёў. А хакей траўматычны від спорту. Калі мне кажуць, што хакеісты шмат зарабляюць, я кажу: выйдзі на лёд і злаві целам шайбу, – сказаў Мазура.