Галоўны рэдактар «Трыбуны» Гаруновіч: «З падачы Баскава робіцца выгляд, што Калюжнага для беларускага хакея не існуе»

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч у сваім фэйсбуке паразважаў аб становішчы Аляксея Калюжнага ў беларускім хакеі.

– Крыху пра асаблівасці беларускага рэкламнага рынку. Ёсць у нас федэрацыя хакея, ёсць яе партнёр букмекерская кампанія “Парыматч” і ёсць у кампаніі “Парыматч” амбасадар Аляксей Калюжны – выбітны беларускі хакеіст, напэўна, нумар два ў айчынным хакеі пасля Руслана Салея.

У праектах “Парыматчу” Калюжны выступае як эксперт. Выказваецца па бягучых хакейных пытаннях, аналізуе выступ хакейнага “Дынама”, зборнай і гэтак далей. Дык вось сайт hockey.by і звязаныя з ім каналы ў сацсетках у апошнія месяцы ўвогуле не цытуюць Калюжнага, што б ён не сказаў (пры гэтым іншыя сайты досыць шырока тыражуюць яго словы). Пофіг, што гэта самы аўтарытэтны з беларускіх хакеістаў, што жывуць зараз. Пофіг, што яго вельмі паважаюць заўзятары. Пофіг, што гэта амбасадар партнёра, які дае грошы і, па ідэі, гэтаму партнёру таксама трэба штосьці даваць.

Нягледзячы на ўсё гэта, медыйныя пляцоўкі федэрацыі Калюжнага ігнаруюць, прычым, наколькі ведаю, робяць гэта прынцыпова.

Чаму? Справа ў стаўленні з боку былога кіраўніка федэрацыі, цяперашняга “сенатара” Дзмітрыя Баскава. Не магу сказаць, якія ў яго пытанні да Калюжнага, чым той не дагадзіў, але з падачы Баскава робіцца выгляд, што Калюжнага для беларускага хакея не існуе.

Былы капітан зборнай і мінскага “Дынама”, відавочна, чалавек не бедны і пільнай патрэбы ў працы не мае, але мог бы многа чаго даць беларускаму хакею (хаця ці варта яму зараз штосьці даваць – пытанне з вобласці этыкі і філасофіі. Магчыма, і добра, што на хакей працуюць умоўныя каркоцкія, пра якіх вы і не ведаеце). Па нейкіх пакуль не прагавораных услых прычынах Калюжны стаў персонай нон-грата для афіцыйнага хакея Белоруссіі

Пры гэтым цалкам відавочна, хто ў гэтай сітуацыі страчвае больш, – напісаў Гаруновіч.

Популярные комментарии
Holstein.Kiel
+22
Калюжный был на стелле в 1-e воскресенье просто, вот в чем причина
костюк
+13
Время расставит всё на свои места.
Советский белорус
+1
Алег! Растлумачце, калі ласка, чаму многія каментары многіх аўтараў не відны?
Написать комментарий 5 комментариев
Реклама 18+