Все новости

Агент Кісялеў: «Шмат белхакеістаў не адважылася назваць вайну вайной. Можа, гэта жаданне дагадзіць абодвум бакам»

26 июля 2022, 20:24

Хакейны агент Святаслаў Кісялеў распавеў, чаму сярод падпісантаў Антываеннай дэкларацыі БФСС амаль няма беларускіх хакеістаў.

– Мы зараз спрабуем па ўсіх магчымых каналах, выкарыстоўваючы ўсе нашы кантакты, знайсці інструмент, які мог бы дапамагчы вырашыць праблему. Наша Антываенная дэкларацыя магла б паслужыць каталізатарам. Спартсмены з Беларусі і Расіі, якія падпісалі гэты дакумент і адкрыта выступаюць супраць расійскай агрэсіі ва Украіне, маглі б быць дапушчаны да спаборніцтваў як нейтральныя спартсмены.

Сярод спартсменаў, якія падпісалі дэкларацыю, беларускіх хакеістаў амаль няма – гульцы баяцца. Калі б яны атрымалі 100% імунітэт, а таксама іх сем’і, якія жывуць у Беларусі, то, думаю, знайшліся б людзі, якія захацелі б падпісаць Антываенную дэкларацыю.

Калі пачалося расійскае ўварванне ва Украіну, там працавала шмат беларускіх хакеістаў і трэнераў. У першыя дні вайны яны ўцякалі ад страху. Яны страцілі працу і магчымасць зарабляць. Я казаў ім, што есць магчымасць падпісаць дэкларацыю і даць інтэрв’ю аб жахах, якія яны бачылі ва Украіне. Але яны баяліся выказвацца нават у гэтай сітуацыі, не адважыліся назваць вайну вайной. Можа, гэта было жаданне дагадзіць абодвум бакам, але так далека не з’едзеш – трэба называць рэчы сваімі іменамі. Цяпер прыярытэтам з’яўляецца дасягненне міру, – падзяліўся Кісялеў.