Все новости

Леанід Лекарэвіч: «Лічу пытанне беларускай мовы на тэлебачанні вельмі важным»

11 июня 2013, 22:08

Аўтар праграмы «Авертайм» Леанід Лекарэвіч рассказаў аб тым, чаму пакуль перадача не выходзіць на беларускай мове. Можа плануеце серыю праграммаў «Авертайм» на нашай роднай беларускай мове ці можа зрабіць сталую рубрыку на мове? Гэтая ідэя не аднойчы ўзнікала, і нават абмяркоўвалася з начальствам. Катэгарычнага «не» я не пачуў. Але існуе праблема страты стылістычнай цэласнасці, калі закадравы тэкст здзяйсняецца на мове, а шматлікія інтэрвью, выказванні трэнераў гучаць па-руску. Тое ж самае з рознамоўнымі сюжэтамі, якія ідуць адзін за адным. Аднак паспрабуем нешта прыдумаць у наступным сезоне. А пакуль магу запэўніць, што лічу гэтае пытанне вельмі важным, — напісаў Лекарэвіч ў сваёй канферэнцыі на Goals.by.