Все новости

Гуркоў пра магчымую агрэсію з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны: «Будзе прыкра, што я беларус»

1 февраля 2022, 15:03
1

Беларускі спартовец Віталь Гуркоў пракаментаваў у інтэрвью YouTube-каналу «ЧестнОК» магчымую агрэсію з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны.

- Ці можа змяніцца стаўленне ўкраінцаў да беларусаў, калі вось з беларускай тэрыторыі пачнецца нейкая агрэсія ў бок Украіны?

– Я думаю, што да. І маё стаўленне зменіцца, да самога сябе будзе шмат пытанняў. Увогуле будзе прыкра, што я беларус, і што з боку маёй краіны адбываецца вось такое. Але ж гэта такія больш эмацыйныя высновы, якія я скажу. Калі адкінуць эмацыйны фон, разумныя людзі ўсё зразумеюць, што, дзякуючы вось гэтаму плану з тым, як людзей выводзілі проста пад каток усе гэтыя акцыі пад час выбараў. Тое, што ўсе самыя актыўныя людзі альбо сядзяць, альбо за мяжой і, натуральна, калі штосьці здарыцца няма каму будзе выйсці і хаця б акрэсліць нейкі пратэст.

Натуральна, людзі ў Беларусі, мне здаецца, і гэта нармальна, яны ўсё ж такі вымушаны выжываць і неяк жыць сённяшнім днём і не ўзгадваць пра тое, што было. Таму што немагчыма жыць гэтымі негатыўнымі эмоцыямі, якія ўся краіна атрымала цягам апошніх гадоў.

З аднаго боку цяжка, а з іншага боку, я не думаю, што ўсё так крытычна, як шмат хто думае, – сказаў Гуркоў.