Все новости

Ганін пра вайну: «Зараз не да спорту зусім. Калі спартовец маўчыць аб гэтым – яго няма»

1 июля 2022, 09:04

Кікбаксёр Іван Ганін, чый срэбраны медаль быў выстаўлены на дабрачынны аукцыён для дапамогі Украіне, распавёў, што спорт для яго зараз не на першым месцы, з таго часу, як пачалася вайна ва Украіне.

«Калі есць рускі мір, калі есць Пуцін, Беларусь не будзе вольнай.

Гэтыя грошы [пасля аукцыёну на медаль] не пападуць мне ў рукі, яны адразу трапяць у фонды.

Спорт не на першым месцы зараз, таму што ў суседняй краіне ідзе вайна. У кожным месцы, дзе пабыў рускі мір, там таксама ў большай ці меншай ступені гэта ўсё адбываецца. Зараз не да спорту зусім. Калі спартовец маўчыць – яго няма. Значыць, яму гэта і не трэба. Калі ты хочаш, ты выскажашся. Як ставіцца тым жа ўкраінцам, калі з Беларусі ляцяць ракеты да тваіх родных, а табе зараз з ім спаборнічаць. Як гэта будзе выглядаць? Я не ведаю», – сказаў Ганін.