Іван Ганін: «Мой медаль быў рэалізаваны на дабрачынным аўкцыёне “World Sports For Ukraine” за 7.100 даляраў. Большая частка грошай пойдзе ў музей «Станаўленне ўкраінскай нацыі»

Сярэбраны медаль з чэмпіянату свету WAKO 2017 Івана Ганіна быў прададзены на дабрачынным аўкцыёне «World Sports For Ukraine»

– Мой медаль быў рэалізаваны на дабрачынным аўкцыёне “World Sports For Ukraine” за 7100 долараў. Большая частка грошай пойдзе ў музей «Станаўленне ўкраінскай нацыі». Іншая частка пойдзе на дапапогу іншым валанцёрскім арганізацыям. Чалавек, які набыў медаль, папрасіў, каб я яго перадаў у Музей Вольнай Беларусі. Нажаль, мы не знаёмыя з ім, аднак я вельмі ўдзячны за гэты ўчынак. Сёння на адкрыцці музея я выканаў яго волю з гонарам.

Жыве Беларусь! Слава Украіне! – напісаў Ганін.