Все новости

37-гадовага трэнера па армрэстлінгу Грыцкевіча асудзілі на два гады за абразы Лукашэнкі

28 июля 2022, 19:35

Спартыўнага трэнера па армрэстлінгу з аграгарадка Сноў Несвіжскага раёна Аляксея Грыцкевіча асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і «распальванні сацыяльнай варожасці» ў Telegram-чаце. 

«Згодна версіі абвінавачвання, у лютым 2022 года з мабільнага тэлефона Аляксей Грыцкевіч «падрыхтаваў і размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце паведамленні, у якіх публічна абразіў кіраўніка дзяржавы».  Ён жа ў сакавіку 2022 года ў Telegram-чаце апублікаваў відэапаведамленне, у якім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да групы асоб, аб’яднаных па прыкметах нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці», – паведамляе «Вясна».

Вядома, што 37-гадовага трэнера затрымалі 6 сакавіка, 28 чэрвеня КДБ унёс Грыцкевіча ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. 

На судзе, які прайшоў 21 ліпеня Грыцкевіча віну не прызнаў.

Суддзя Алена Міснік адобрыла запыт пракуратуры Мінскай вобласці на падставе ч. 1 арт. 368 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, якая запрасіла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.