Все новости

Ва ўладальніка трэнажорнай залы ў Паставах прайшоў ператрус. Справа за «абразу» дэлегатаў ВНС

19 февраля 2021, 23:51

У жыхара Паставаў Віталя Пахомчыка раніцай адбыўся ператрус у сувязі з крымінальнай справай за знявагу дэлегатаў УНС ад Пастаўскага раёна, якая нібыта была ў адной з сацыяльных сетак, паведамляюць праваабаронцы.

А 7-й раніцы да Віталя прыйшлі чатыры міліцыянты і два панятыя. Забралі два ноўтбукі і два тэлефоны.

Віталь Пахомчык — прадпрымальнік, мае трэнажорны зал «РэЖым».