Вячорка пра размову Ціханоўскай з міністрам Канады: «Гаварылі ў тым ліку і пра тое, каб арганізаваць нейкую супольную відэаканферэнцыю з Уэйнам Грэцкі»

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка выказаўся пра размову палітыка з міністрам Канады

«Калі Ціханоўская едзе ў тур, гэта не адмяняе яе званкоў з урачамі, дварамі, настаўнікамі і, безумоўна, з замежнымі палітыкамі. Падчас гэтага турнэ яна сазванілася з міністрам замежных справаў Канады Маркам Гарно, першым канадскім касманаўтам, які зараз стаў міністрам і зараз з’яўляецца фанатам Беларусі.

Мы гаварылі ў тым ліку і пра тое, каб арганізаваць нейкую супольную відэаканферэнцыю з Уэйнам Грэцкі, вядомым канадскім хаккеістам, які мае беларускае паходжанне. Міністр адказаў, что паспрабуе ў бліжэйшы час для нас гэта спланаваць», – сказаў Вячорка.

Реклама 18+