«Кожны дзень мы гуляем каля гадзіны, за гэты час праходжу каля 4-5 км. У хаце таксама, наколькі магчыма, займаюся спортам». Хірург Любецкі пра жыццё ў СІЗА

Сківічны хірург з Мінска Андрэй Любецкі распавёў аб тым, што робіць у СІЗА, паведамляе «Радыё Свабода».

«У мяне ўсё добра, дзякуючы падтрымцы сваякоў і вялікай колькасці людзей. Кожны дзень мы гуляем каля гадзіны, за гэты час праходжу каля 4-5 кіламэтраў. У хаце таксама, наколькі магчыма, займаюся спортам. Адмовіўся ад кавы, солі, вымушана ад гарэлкі.)))

Чытаю, пішу вершы, думаю. Шмат аб чым думаю. Карацей кажучы, скардзіцца ня буду. Не скажу, што ўсё добра, але бывае горш у жыцці», – Любецкі.

Нагадаем, Любецкага затрымалі 4 траўня, за што – невядома. Ён праводзіў унікальныя апэрацыі ў плястыцы расколін паднябеньня і твару. Да таго, як перайсьці ў прыватную практыку, амаль 18 гадоў працаваў у 4-й дзіцячай лякарні. Ягоная жонка Наталля – стаматолаг. Яна страціла працу пасля сюжэту на АНТ, дзе расказвалі пра яе дапамогу Ігару Макару. Пасля затрыманьня і допытаў у КДБ Наталля разам з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу, а Андрэй застаўся ў Беларусі. Неўзабаве яго затрымалі.

Популярные комментарии
Сиреневый Кит
+1
Беларусы, якіх затрымалі невядома за што, пішуць з турмы: «Не скажу, што ўсё добра, але бывае горш у жыцці»

Фантастычны народ!
Написать комментарий
Реклама 18+