Алег Гаруновіч: «Пункт належных паводзінаў сапраўднага спартыўнага заўзятара з Беларусі: прыйшоў за мяжой на трыбуну – узяў з сабой БЧБ-сцяг, і пажадана – сеў насупраць камеры»

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч выказаўся наконт бела-чырвона-белых сцягаў на трыбунах падчас спаборніцтваў.

«Не ведаю, чаго беларускія тэлевізіёншчыкі мучаюцца з бела-чырвона-белымі сцягамі, бо ёсць жа досыць надзейны досвед у іх калег-іранцаў – паказваць спаборніцтвы са спазненнем на хвіліну. Рэжым аятолаў баіцца то аголеных жаночых ног, то нейкіх сымбалаў, вось там і прыдумалі, як не прапусціць “забаронку” ў эфір. А ў нас гэты БЧБ усё мазоліць і мазоліць вочы. Хаця, ведаеце, мне падабаецца.

Вось жа гэтая меншасць, якая супраць Лукашэнкі і якая хоча жыць па еўрапейскіх стандартах. Ужо больш за 500 палітвязняў – здаецца, усіх пасадзілі (прапаганда ж казала, што сотні на вуліцу і выходзяць). Але ж – яны працягваюць партызаніць у розных гарадах, і пры гэтым тысячамі з’язджаюць за мяжу. І яшчэ лезуць з гэтым БЧБ у камеры. Як пабачыш чырвона-зялёную большасць на трыбунах якіх спаборніцтваў, дык рэдка памылішся, сказаўшы: гэта прадстаўнік афіцыйнай дэлегацыі, які чыноўнік або функцыянер з федэрацыі.

Вось як на Еўрабаскеце – з БЧБ стаялі звычайныя дзяўчыны, а з КЗ – памочніца старшыні федэрацыі баскетбола Беларусі Марыніна і супрацоўнік амбасады Лукашэнкі ў Іспаніі. Першая група асобаў – гэта беларусы ў двукоссі (так напісала амбасада на сваёй старонцы ў ФБ), а другая група – эліта і цвет нацыі (проста робім такую выснову).

Увогуле, зараз можна дакладна сфармуляваць адзін з пунктаў належных паводзінаў сапраўднага спартыўнага заўзятара з Беларусі. Прыйшоў за мяжой на трыбуну – узяў з сабой БЧБ-сцяг, і пажадана – сеў насупраць камеры. Пакуль мы не ў Іране, і такая тактыка дае пэўны плён, трымае нерв.

Калі раптам хто ходзіць на матчы Еўра, ці мае намер наведцаць ігры Еўрабаскета або нейкія іншыя спаборніцтвы, не забывайцеся пра гэты добраахвотны абавязак заўзятара – нагадаваць свету пра Беларусь.

Дасылайце “Трыбуне” свае фоткі – у сацсетках або на пошту by@tribuna.com

Будзем рады ўсіх вас пабачыць», – напісаў Гаруновіч у сваім Facebook.

Популярные комментарии
kosta444441
+10
Не нравится, читай спортивную панораму)))
Ответ на комментарий Варвар
Трибуна превращается в спортивное приложение Хартии)).
Человек 50 комментаторов, работа которых, походу, отмечаться в каждой политической теме тут))), и совсем мало спортивных комментариев..и
kosta444441
+9
Согласен!!! Они боятся!!! Потому что за нами правда!!!! А правду трудно скрыть!!!
kosta444441
+6
Показывай скриншоты своим хозяевам)) может директором клуба назначат))) хотя нет, слабо стараешься)))
Ответ на комментарий Варвар
Во, тут как тут советчик)), один из 50 заряженных, разогревающих каждую тему с налетом политики)).
Написать комментарий 11 комментариев
Реклама 18+