Все новости

Фельчарка і чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Калашнікава: «Мяне выкінулі са спартыўнага года ў межах Беларусі: выключылі з федэрацыі, з нацыянальнай каманды»

6 июля 2021, 09:05

Фельчарка і чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Настасся Калашнікава распавяла, як яе выкінулі з каманды.

– Муай-тай вы дагэтуль прафесійна займаецеся?

– Цяпер не, у мяне перапынак, бо шмат чаго навалілася. І мяне ж выкінулі са спартыўнага года ў межах Беларусі: выключылі з федэрацыі, з нацыянальнай каманды. Таму трэніравацца псіхалагічна складана, бо матывацыя крыху знікла.

Выключылі, напэўна, у пачатку года. Мне ніхто не паведаміў — даведалася тады, калі трэба было праходзіць адбор на рэспубліку і мяне проста не дапусцілі баксіраваць. Мы да апошняга змагаліся, трэнер пісаў заявы ў федэрацыю, каб мяне вярнулі. Тут яшчэ памяняліся правілы. Раней можна было не быць членам федэрацыі, проста заплаціць грошы большыя, чым звычайна, і выступаць. У гэтым годзе ўжо нельга.

– Фармальную прычыну вам назвалі, чаму выкінулі з каманды?

– Па-мойму, гэта нявыплата ўнёскаў летась, калі я была з траўмай і не трэніравалася. Спачатку я не баксіравала, бо пачаўся кавід і я шчыльна працавала з ім. Я разумела, што захварэю на выкліках, і баялася, што заражу сваіх аднаклубнікаў. Адпаведна, перастала хадзіць у залу. Плюс праз кавід я не змагла нармальна вылечыць старую траўму. На той момант ніхто нічога не сказаў — паківалі галавой, і ўсё было добра. Нават пра ўнёскі не нагадалі.

За два дні да спаборніцтваў нам сказалі: мы разгледзем вашу заяву ў федэрацыю ў канцы месяца. То-бок пасля спаборніцтваў, калі ўвесь адбор у нацкаманду ўжо скончаны, – сказала Калашнікава.

Нагадаем, у студзені 2021 дзяўчына ноч правяла на Акрэсціна – усклала кветкі на мемарыял Тарайкоўскага. А ў жніўні 2020 была сярод брыгад, які вывозілі людзей з Акрэсціна.