Все новости

Аляксандр Апейкін: «Мой прагноз па медалях для Беларусі? У лепшым выпадку можа быць 3-4 медалі»

29 июля 2021, 12:08

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў аб сваім прагнозе на Алімпіяду для беларусаў.

– Які ваш прагноз па медалях для Беларусі?

– У лепшым выпадку можа быць 3-4 медалі. Дарэчы, мой прагноз, што зборная Беларусі па хакеі зойме на чэмпіянаце свету апошняе месца, збыўся. Я задоўга да пачатку чэмпіянату прагназаваў гэта і казаў, хоць бы дастойна згулялі з Вялікабрытаніяй, якой у выніку саступілі.

– І што будзе пасля? Разнос ад Лукашэнкі?

– Ды не, не будзе. Людзі набраныя па пранцыпе лаяльнасці, а не прафесіяналізму. Будзем казаць шчыра, з ліку лаяльных, якія цяпер у руля і Мінспорта, і НАКа — гэта самыя прафесіяналы. Калі іх прыбраць, то браць ужо не будзе адкуль. Можна, канечне, прыбраць Кавальчука і паставіць на яго месца кагосьці новага вайскоўца. Але гэта ж нічога не дасць. Гэта будзе паказушная перастаноўка. Усім зразумела і так, што валіцца ўсё. Падзенне вынікаў у спорце — гэта першы званочак, што эканоміка і грамадскі стан у крытычным становішчы. Тыдзень ужо як пачалася Алімпіяда — і ніводнага медаля. Ужо трэба біць у званы.

– Міністр Кавальчук сапраўды перажывае за вынік, ці гэта чыста ідэалагічны работнік?

– Выключна ідэалагічны кадр, як ён сам казаў — «выдатна б’ю з двух ног», разбіраецца ў футболе. Вызначае каму колькі грошай даць. Канечне, часам чыноўнік у працэсе можа ўцягнуцца, але гэта не той выпадак.

–  Які ёсць выхад з сітуацыі?

–  Патрэбная грамадская перазагрузка, нейкі нацыянальны кансэнсус, але ён магчымы ўжо толькі без Лукашэнкі. Тады будзе нейкае перафарматаванне, патрэба ў добрых спецыялістах з’явіцца. Цяпер гэта ўсё будзе ляцець уніз, – сказаў Апейкін.