Все новости

Алег Гаруновіч: «Калі табе нескладана гаварыць па-беларуску, дык што табе тады перашкаджае? І гэта вельмі важна для захавання народу»

1 августа 2021, 12:36
4

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч распавёў, чамы пачаў карыстацца беларускай мовай.

«Пазіцыя простая: калі табе нескладана гаварыць па-беларуску, дык што табе тады перашкаджае? І гэта вельмі важна для захавання народу. Таму я прыняў такое для сябе рашэнне. Так, мая мова можа недасканалая, але ж на 80% я знаходжу патрэбныя словы. Да таго ж у мяне трое дзяцей, і я хачу, каб яны таксама ведалі беларускую. Я чытаю ім кнігі па-беларуску, тлумачу некаторыя словы — яны досыць лёгка засвойваюць», – сказал Гаруновіч.