Все новости

Блогер Вінаградаў пра 48 сутак за кратамi: «Абяцалі: «Пераначуеце ў нас, дадуць штраф ды паедзеце дадому». Бацька сказаў, што Івуліна так і пасадзілі»

5 сентября 2021, 11:33

Блогер Павел Вінаградаў распавёў пра сваё затрыманне.

«Па мяне прыйшлі ўвечары ў панядзелак 5 ліпеня. Фармальна – за пост у Фэйсбуку. Прыйшло чацвёра, усё ветліва: хочаце сваіх панятых? Ці можна там паглядзець? Тут паглядзець?

Тварам у падлогу не паклалі мяне. Забралі тэхніку і самагон – 15 літраў. Самагон, дарэчы, абяцалі вярнуць, праўда, пакуль не аддалі.

Абяцалі: «Не хвалюйцеся вы, Павел Юр’евіч! Пераначуеце ў нас, дадуць штраф ды паедзеце дадому! Усё будзе нармальна!»

А мой бацька прыйшоў паглядзець на гэтае іх «мерапрыемства». І пытае: «А не будзе так, што сын сядзе па адміністратыўнай справе, а пасля павесяць крымінальную?»

Яны адказваюць: «Ды не, што вы такое кажаце!»

Бацька: «Івуліна ж так і пасадзілі!»

«Не-не, вы што, не будзе ніколі такога!»

Ну і як бы вось.

Але я такія песні чуў тысячу разоў, таму сабраўся нармальна, узяў вялікі кешар і пайшоў сядзець тую «адну ноч», – сказаў Вінаградаў.

Нагадаем, што Вінаградаў правёў за кратамі 48 сутак і вышаў на волю ўжо падазраваным па крыміналцы – паклёп на Лукашэнку.