Все новости

У Слуцку ўлады просяць бізнэс скінуцца на рамонт спортпляцоўкі. Раней на тое ж збіралі грошы падчас суботніка

9 сентября 2021, 13:38
2

У суполцы Слуцкага райвыканкама з’явілася паведамленне, што на савеце па развіцці прадпрымальнікаў было прынята рашэнне па добраўпарадкаванні дзіцячай пляцоўкі. Таму малы і сярэдні бізнэс просяць скінуцца на аднаўленне пакрыцця на ёй.

Адметна, што на тое ж самае планавалі сабраць грошы падчас раённага суботніка ў ліпені.