Все новости

Андрэй Арамнаў: «Калі ў 2020 годзе было дастатковае фінансаванне, то ў гэтым я яго практычна не адчуў. Калі пераводзіць грошы ў долары, то сума становіцца ўсё менш і менш»

6 октября 2021, 19:53
2

Чэмпіён Алімпіяды-2008 Андрэй Арамнаў распавёў распавёў пра сваю сям’ю і планы.

– Чым вы зараз займаецеся? Працягваеце трэніроўкі?

– У мінулым годзе я ўвесь час рыхтаваўся да спаборніцтваў, але ў выніку не выступіў ні на адным старце. А я ж ужо не хлопчык, мне 33 гады. Не магу доўга працаваць на вялікіх аб’ёмах. Таму ў мяне зараз перыяд лячэбных трэніровак, бо спорт здароўя не дадае. Я ўжо не кажу пра тых спартсменаў, каму за трыццаць, – нават маладыя «сыплюцца».

Мяне нярэдка крытыкуюць за тое, што я трэніруюся, а затым «завязваю» са спортам, вынік не паказваю. Дык у гэтым і заключаецца сэнс даўгалецця спартсмена. Калі ты будзеш думаць толькі пра вынік, а не пра сваё здароўе, то доўга не працягнеш.

Таму, калі бачу, што пачынаюцца праблемы, або адмаўляюся ад спаборніцтваў, або выступаю роўна настолькі, наколькі гэта дазваляе арганізм. У цяжкай атлетыцы немагчыма дзесяцігоддзямі выйграваць медалі. Або трэба, каб у цябе было фінансаванне на ўзроўні – думаю, не менш за 100 тысяч долараў.

У мяне нярэдка замежныя калегі пытаюцца: «Колькі чалавек, у якіх ёсць грошы, або спонсараў табе дапамагаюць рыхтавацца?» Я ім у адказ толькі ўсміхаюся. Ім не зразумелая наша сістэма, хаця сур’ёзная падрыхтоўка і насамрэч патрабуе сур’ёзных сродкаў. А цела – яно не жалезнае.

– Я рыхтаваўся да Алімпіяды ў мінулым годзе, але ж яе перанеслі. І калі ў 2020 годзе было дастатковае фінансаванне, то ў гэтым я яго практычна не адчуў. Мне грошай не хапіла. А даставаць грошы з сямейнага бюджэту таксама не хацелася. Я не магу ахвяраваць дабрабытам сям’і.

– Вы зараз знаходзіцеся на стаўцы ў Міністэрстве спорту?

– Так, але калі пераводзіць грошы ў доларавы эквівалент, то сума становіцца ўсё менш і менш. А ўсе сур’ёзныя медыцынскія прэпараты закупляюцца за мяжой. Гэта таксама ўплывае на тваю падрыхтоўку.

– А прэміяльныя атрымліваеце?

– Калі перамог на чэмпіянаце Еўропы, атрымліваў прэзідэнцкую стыпендыю, там былі неблагія грошы. Былі прызавыя – каля 3 тысяч долараў. А на падрыхтоўку давялося патраціць каля 5 тысяч «зялёных». Добра яшчэ, што спонсары знайшліся, якія кампенсавалі выдаткі. Таму прызавыя настолькі смешныя, што цяжкаатлетам выгадна рыхтавацца толькі да чэмпіянату свету і Алімпіяды. На астатніх стартах плацяць капейкі, а здароўе не купіш. Трэба ж і пра сябе падумаць, і пра сваю сям’ю.

Старэйшай дачцэ 10 гадоў, узрост, калі чалавеку трэба і ў вучобе дапамагчы, і парадай. Малодшаму хутка два гады споўніцца. Дзеці падрастаюць, ім мая ўвага патрэбна… – сказаў Арамнаў.