Мелказераў заклiкаў насiць маскi: «На жаль, палітыка дзяржавы накіравана на аднаго канкрэтнага чалавека, якi лічыць, што ен на першы дзень стварыў Беларусь, на другі — хакей»

Журналіст Мікіта Мелказераў заклікаў беларусаў насiць маскi.

«Беларусы, даражэнькія, беражыце сябе!

Як паказалі падзеі мінулага года, калі не мы самі, то больш ніхто. На жаль, палітыка дзяржавы накіравана на чалавека ў прамым сэнсе. Гэта значыць, на аднаго канкрэтнага чалавека. А не на кожнага грамадзяніна.

І чалавек гэты лічыць, што ен на першы дзень стварыў Беларусь, на другі – хакей, на трэці – трактар, на чацверты адпачываў, на пяты перамог усіх ворагаў, на шосты зрабіў усім па 500, а на семы адзначыў усе гэта «Дажынкамі».

Там яшчэ пэўная колькасць дзен. Недзе сярод іх есць 626 перамог над кавідам, а таксама беларуская прышчэпка, якую ен сабе абавязкова зробіць.

Падобна да шаленай лухты. Але ж кавід – не казка, не трызненне адного дзеда. Гэта шакуючая рэчаіснасць. Таму не забывайце пра маскі, калі ласка. Жыцце беларусаў – гэта каштоўнасць», – напісаў Мелказераў у сябе ў Instagram.

Популярные комментарии
Ведрыч
0
Хто таки мелкийзерав, нейки жуналюга. А дзед хлусни не кажа, слухейце дзеда.😂😂😂
Написать комментарий
Реклама 18+