Все новости

Мелказераў заклiкаў насiць маскi: «На жаль, палітыка дзяржавы накіравана на аднаго канкрэтнага чалавека, якi лічыць, што ен на першы дзень стварыў Беларусь, на другі — хакей»

23 октября 2021, 13:04
1

Журналіст Мікіта Мелказераў заклікаў беларусаў насiць маскi.

«Беларусы, даражэнькія, беражыце сябе!

Як паказалі падзеі мінулага года, калі не мы самі, то больш ніхто. На жаль, палітыка дзяржавы накіравана на чалавека ў прамым сэнсе. Гэта значыць, на аднаго канкрэтнага чалавека. А не на кожнага грамадзяніна.⠀І чалавек гэты лічыць, што ен на першы дзень стварыў Беларусь, на другі – хакей, на трэці – трактар, на чацверты адпачываў, на пяты перамог усіх ворагаў, на шосты зрабіў усім па 500, а на семы адзначыў усе гэта «Дажынкамі».⠀Там яшчэ пэўная колькасць дзен. Недзе сярод іх есць 626 перамог над кавідам, а таксама беларуская прышчэпка, якую ен сабе абавязкова зробіць.⠀Падобна да шаленай лухты. Але ж кавід – не казка, не трызненне адного дзеда. Гэта шакуючая рэчаіснасць. Таму не забывайце пра маскі, калі ласка. Жыцце беларусаў – гэта каштоўнасць», – напісаў Мелказераў у сябе ў Instagram.