Все новости

Сястра Рамана Бандарэнкі: «У мяне неяк здарылася сітуацыя, што я апынулася на мерапрыемстве з адным чалавекам, які быў агучаны экс-сілавікамі»

11 ноября 2021, 10:38

 Сястра Рамана Бандарэнка Вольгай Кучарэнка распавяла пра тое, як уся іх сям’я перажыла гэты год без Рамана.

– У мяне неяк здарылася сітуацыя, што я апынулася на мерапрыемстве з адным чалавекам, які быў агучаны экс-сілавікамі. Не як той, хто актыўна біў майго брата, але той, хто прысутнічаў у тым раёне ў той вечар і ніяк не паўплываў на ход падзей. Непрыемнае адчуванне было — разумець, што гэты чалавек далей працягвае працаваць, жыць сабе прыўкрасна, радавацца, смяяцца перада мной, – сказала Вольга Кучарэнка.

Прайшоў роўна год, як не стала Рамана Банадрэнкі. Раман быў збіты ў сваім двары, адтуль яго прывезлі ў Цэнтральнае РУУС, потым у бальніцу, дзе ён памёр ад шматлікіх траўм.

Нагадаем, паводле папярэдняй праверкі ініцыятывы былых сілавікоў экс-кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў, баксёр і трэнер Дзмітрый Шакута, вядучая спартыўных праектаў Ганна Эйсмант, баец-цяжкавагавік змешанага стылю Яўген Ціманоўскі і майстар спорту па рукапашным баі Алег Буйкевіч былі ў раёне «Перамен» у вечар забойства Рамана Бандарэнкі. Таксама ў спісе і іншыя фігуранты: супрацоўнікі САХР, АМАП і Цэнтральнага РУУС.