Все новости

Былому ўладальніку мiнскага «Дынама» Чыжу выставілі абвінавачанне ў махлярстве, па якiм пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі («Наша Ніва»)

14 января 2022, 16:10
1

Як стала вядома «Нашай Ніве» са сваіх крыніц, беларускаму бізнэсмену, былому ўладальніку мiнскага «Дынама» Юрыю Чыжу выстаўлена абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса. Гэта махлярства, здзейсненае групай асоб або ў асабліва буйным памеры. Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам. 

– Чыж па абавязальніцтвах нібыта не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» яго бізнэсы прыносілі грошы, – адзначае крыніца «Нашай Нівы».

Частка бізнэс-супольнасці паведала «Нашай Ніве» новую апалу Чыжа тым, што ўлады лічаць, што ен вывеў з Беларусі і схаваў за мяжой амаль мільярд даляраў. Іншая частка сумняваецца, што ў Чыжа могуць быць такія грошы, бо нягледзячы на тое, што ў свой час ен распараджаўся мільярдамі, значная частка гэтага была ў выглядзе актываў, якімі цяпер кіруюць іншыя бізнэсоўцы. 

Нядаўна стала вядома, што Чыж правеў узаемазалік старых даўгоў са сваім колішнім менеджарам Мікалаем Чукісавым, які атрымаў права спагнання доўгу з Чыжа ад Уладзіміра Япрынцава.

Нагадаем, што Юрыя Чыжа затрымалі вечарам 15 сакавіка у мінулым годзде пасля таго, як ен вярнуўся з Масквы. Амаль 10 месяцаў ен знаходзіцца ў СІЗА. Акрамя Чыжа таксама затрымалі кіраўнікоў некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнэсмена пасля раследванняў.