Все новости

Герасіменя пра беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе: «Яны не выступаюць для народу, бо народу гэта не патрэбна»

7 февраля 2022, 09:18
2

Кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя выказалася пра спартсменаў, якія прадстаўляюць Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.

«У цяперашняй сітуацыі Алімпійскія гульні адыходзяць на другі план. Народ не цікавіць спорт. Яны не хочуць заўзець за спартоўцаў. Яны перажываюць за сваіх блізкіх, за тых, хто сядзіць у турмах, за тых, хто пацярпеў…

Усе гэтыя пафасныя выхады на Алімпійскія гульні, прэзентаванне беларускага сцяга… Ды ён не патрэбны нікому. Цяпер спартоўцы рэальна выступаюць за рэжым. Яны не выступаюць для народу, бо народу гэта не патрэбна.

Кожны зрабіў свой выбар. Я цудоўна разумею спартоўцаў, яны рэальны вельмі доўга рыхтуюцца і прапусціць гульні праз такую складаную сітуацыю не кожны зможа, бо ў кагосьці гэта могуць быць апошнія гульні. Але мне падаецца, што можна было знайсці спосаб выступаць на гэтых гульнях, але не прадстаўляць рэжым.

Я вельмі здзівілася, што яны яшчэ партрэт (Лукашэнкі – заўв. belsat.eu) не ўзялі», – сказала Герасіменя.

Нагадаем, што Беларусь на Алімпійскіх гульнях прадстаўляюць 29 спартсменаў у 6 відах спорту.