Все новости

Мікіта Мелказёраў: «Высветлілася, што Пуцiн такі ж гопнік, як Лукашэнка. I cумна чалавеку. Крым, гімнастыка, Дварэц у Геленджыку, абнуленне – вось чымсьці сябе заняць трэ»

24 февраля 2022, 23:29

Журналіст Мікіта Мелказёраў пракаментаваў уварванне расейскіх воскаў ва Украіну.

«Досыць доўга здавалася, што Пуцін у адрозненне ад Лукашэнкі — чалавек, інтэлектуальны. Нават са стылем. Ну, як быццам заўсёды ёсць план, якога ён прытрымліваецца.

Высветлілася, што такі ж гопнік, як Лукашэнка. У тым сэнсе, з такім жа абмежаваным светапоглядам. Праўда, яшчэ і з ядравай зброяй.

І назапашанай нудой.

Сумна чалавеку.

Крым, гімнастыка, Дварэц у Геленджыку, абнуленне — вось чымсьці сябе заняць трэ.

І здаецца, у цябе столькі рэсурсаў для дабрыні, фінансуй ў навуку, дапамагай шукаць лекі ад пакуль невылечных хвароб, развівай культуру, змагайся з бяднотай, навучыся карыстацца кампутарам, урэшце рэшт.

Можа, сімулятары дазволілі б адмовіцца ад жадання ладзіць вайну ў рэальным свеце. З разгромленымі гарадамі, забітымі мірнымі жыхарамі і зламанымі лёсамі.

Маё сэрца з Украінай. Яно ў мяне ёсць у адрозненне ад некаторых. І разуменне, что савок скончыўся…

Слава Україні!» – напісаў Мелказёраў у сваім Instagram.