Все новости

Фітнес-трэнеру Алегу Мазгову узмацнілі рэжым за 4 «парушэнні» на «хіміі». Яго павінны перавесці у гомельскі СІЗА-3

8 апреля 2022, 11:27

Палітвязню і фітнес-трэнеру Алегу Мазгову ўзмацнілі рэжым за чатыры «парушэнні» на «хіміі». Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Вясна».

6 красавіка суд Мазырскага раёна вырашыў узмацніць рэжым спартоўцу. Сёння яго павінны былі перавесці ў папраўчую калонію ў гомельскі СІЗА на 9 месяцаў і 17 дзён.

Падставай для ўзмацнення рэжыму сталі 4 «парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове». Адным з іх было ў тым, што Мазгоў нібыта не павітаўся з супрацоўнікамі «хіміі».

Фітнес-трэнера асудзілі да трох гадоў «хіміі» па ч.1 арт. 342 КК за тое, што 9 жніўня 2020 года ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі.

Адрас для лістоў да Алега Мазгова:

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А