Все новости

У Брэсце загінуў 17-гадовы гімназіст, якi няўдала ўпаў з турніка

19 мая 2022, 20:27

12 мая 17-гадовы вучань брэсцкай гімназіі падчас перамены вырашыў паказаць сваім аднакласнікам, як умее круціць «сонейка» на турніку. У нейкі момант падчас чарговага разгойдвання яго рукі сарваліся з турніка, і ён упаў на зямлю галавой уніз. 

У выніку ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы шыйных пазванкоў і іншыя пашкоджаннi. Юнак быў у рэанімацыі пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх.

19 мая стала вядома, што хлопец памёр. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.