Все новости

Аляксандр Апейкін: «Калі Беларусь і Расію адлучаць ад хаця б аднаго алімпійскага цыклу, выпадае цэлае пакаленне»

15 июля 2022, 15:54

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў, як адхіленне ад Алімпійскіх гульняў можа адбіцца на беларускіх і расійскіх спартоўцах.

«Сітуацыя такая, што маладыя спартсмены прапускаюць алімпійскі цыкл і губляюць вельмі вялікі перыяд у падрыхтоўцы. Маладыя атлеты, якія маглі б атрымаць практыку ў кваліфікацыі, у выступу на Алімпійскіх Гульнях, нават калі не зоймуць там высокіх месцаў, цяпер гэты досвед не атрымаюць. І далей у кар’еры ім будзе ўжо вельмі складана выступаць паспяхова.

Калі Беларусь і Расію адлучаць ад хаця б аднаго алімпійскага цыклу, выпадае цэлае пакаленне. Атлеты, якім крыху за 30 гадоў, могуць ужо сканчаць кар’еру.

Атлеты, якім 25-27 — гэта ідэальны ўзрост — недазарабляюць, бо не выступаюць на міжнародных спаборніцтвах, не ўдзельнічаюць у камерцыйных стартах, не атрымоўваюць прызавыя, і губляюць стымул працаваць на такім узроўні, каб дасягаць нейкага выніку.

А тыя, каму 20-23 гады, губляюць вельмі важны этап у сваёй падрыхтоўцы і далей не змогуць выступаць на высокім узроўні.

Гэта нават не страта — гэта вельмі сур’ёзная яма для беларускага спорту. І расцягнецца яна на дзесяцігоддзі. Мяркую, усе адмыслоўцы, трэнеры гэта разумеюць, проста не агучваюць», – сказаў Апейкін.