Все новости

Прэзідэнт Польскай федэрацыі самба Гарбацюк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі

18 июля 2022, 18:11

Прэзідэнт Польскай федэрацыі самба Аляксандр Гарбацюк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі.

– Я падпісаўся пад дэкларацый і падтрымліваю рух «STOP WOJNE W UKRANNE». Я бачыў і бачу, колькі людзей, у асноўным жанчын і дзяцей, уцякаюць ад вайны, якую развязала Расея і якую падтрымала Беларусь. Польшча прыняла і прытуліла больш за 4 мільёны бежанцаў. Гэта зламаныя жыцці і лёсы дзяцей. Яны мусілі жыць, хадзіць у школу ў сябе на радзіме.

Я асуджаю ўсіх тых спартсменаў, іх трэнераў і кіраўнікоў, якія падтрымліваюць бязлітасную вайну. Гэтыя спартсмены і іх куратары парушылі галоўныя прынцыпы спартовага руху. І гэтыя людзі не павінны быць дапушчаны да ўдзелу ў якіх-небудзь спаборніцтвах, а іх куратары павінны быць адхілены ад дзейнасці ў спартыўных арганізацыях. Яны кажуць, што спорт па-за палітыкай, а самі падтрымліваюць варварскую вайну і палітыку вайны.

Няма апраўдання гэтаму забойству, дзе загінула ўжо больш за 300 дзяцей. Краіна, у якой было так шмат напісана вершаў, песень аб міры і сяброўстве, нясе іншым народам гора, разбурэнне і смерць, – сказаў Гарбацюк.

Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў можна па спасылцы.