none
Все новости

Пяціразовы чэмпіён свету па тайскім боксе ўкраінец Кірпань далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі

19 июля 2022, 16:26
3

Пяціразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Дзмітрый Кірпань далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі.

Дзмітрый — украінскі баксёр, заслужаны майстар спорту Украіны, які зараз прадстаўляе ЗША, таксама з’яўляецца пяціразовым чэмпіёнам свету па тайскім боксе, трохразовым чэмпіёнам Еўропы, шматразовым пераможцам Кубкаў свету.

– Пуцінскія войскі атакуюць усю Украіну з розных бакоў. Народ Расіі прама зараз празамбаваны. Я, вядома, хацеў бы звярнуцца да расійскіх спартсменаў. Хто мяне ведае, хто мяне памятае, уключайце мазгі! Спыняйце глядзець гэтыя зомбаскрыні. Тут рэальная вайна, тут народ гіне. Ваш урад робіць генацыд уласнага народа, адсылаючы маладых хлопцаў на забой. Яны прыедуць дадому ў цынкавых трунах, і ў гэтым будзе вінаваты толькі Пуцін і расейскія ўлады, – сказаў Кірпань.

Ужо больш за 500 прадстаўнікоў спорту далучыліся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі, паставіць свой подпіс можна па спасылцы.