Все новости

Галоўны трэнер зборных Украіны па хакеі U18 і U20 Бобкін далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі

19 июля 2022, 18:45

Галоўны трэнер зборных Украіны па хакеі U18 і U20 Аляксандр Бобкін далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі.

Бобкін з’яўляецца 6-разовым чэмпіёнам Украіны па хакеі, уладальнікам Кубка Беларусі, бронзавым прызёрам зімовай Універсіяды і майстрам спорту Украіны міжнароднага класа.

На сённяшні дзень да Антываеннай дэкларацыі далучылася 39 прадстаўнікоў хакея на лёдзе з Беларусі, Украіны і Латвіі. Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму, хто не заплюшчвае вочы на жахі вайны, якія адбываюцца ва Украіне.

Далучыцца да аб’яднанага голасу спартыўнай супольнасці па спасылцы.