Все новости

Аляксандр Апейкін: «Шрайбман прасоўвае памылковае меркаванне па стварэннi нацыянальна-вызваленчага руху»

29 июля 2022, 20:15
1

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў словы палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана пра сітуацыю ў Беларусі.

– Нажаль, ужо не першы раз Арцём Шрайбман прасоўвае цалкам памылковае меркаванне, асабліва па частцы стварэння нацыянальна-вызваленчага руху. Адвечнае адрозненне практыкаў і тэарэтыкаў.

Калі мы адмянялі Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, нам усе казалі, што гэта немагчыма. Прычым казалі людзі, меркаванне якіх лічылася вельмі экспертным. Аргументы былі два: 1. Гэта немагчыма, бо гэтага раней ніхто не рабіў, няма ніякіх механізмаў. 2. Папярэдняя спроба правалілася (у 2014 годзе праходзіў ЧС па хакеі у Мінску, які дэмакратычныя актывісты таксама спрабавалі адмяніць, але няўдала), таму лепш не спрабаваць, бо будзе чарговае фіяска.

Шрайбман разважае з пункту гледжання «правільнага беларуса», які выбірае не рабіць рашучых крокаў, каб пазбегнуць адказнасці, і пад гэты выбар падганяе нейкае абгрунтаванне. Уся сённяшняя праблема беларускага палітычнага лідарства – гэта падсвядомая негатоўнасць браць адказнасць. Гэта наша калектыўнае ментальнае, калі хочаце. І гэтая негатоўнасць заўжды тлумачыцца нейкімі «неспрыяльнымі абставінамі» ці «існуючымі правіламі, паняццямі і законамі», якіх насамрэч няма. Ёсць толькі палітычная воля, альбо яе адсутнасць.

Па законах аэрадынамікі чмель не павінен лятаць. Але ж ён гэтага не ведае, – напісаў Апейкін.