Ганін пра тое, як перайшоў на мову: «Ніяк спецыяльна не стараўся перайсці. Аднак унутрана быў гатовы да гэтага»

Беларускі спартовец Іван Ганін у інтэрв’ю Яраславу Пісарэнка на ютуб-канале «Честнок» распавёў як перайшоў на беларускую мову.

- Раскажы як ты прыйшоў да беларускай мовы.

– Ніяк спецыяльна не стараўся перайсці. Аднак унутрана быў гатовы да гэтага, ёсць некалькі беларускіх вучняў. Яшчэ ў Менску спрабаваў перапіскі весці на беларускай мове, зараз пайшоў размаўляць на мове са сваімі беларускамоўнымі вучнямі. І вось перайшоў, гэта не быў такі намер.

- А нейкія беларускія кнігі ці яшчэ штосьці. Ты ўжо на гэты ўзровень пераходзіш?

– Зараз мне вельмі скаладана чытаць кнігі. У мяне ёсць дзве маленькія, якімі са мной падзялілася беларуска, якая жыве ў Польшчы ўжо шмат гадоў. Гэта вершы Якуба Коласа і Адама Міцкевіча.

- Можа быў хтосьці, хто меў канткрэтны ўплыў на цябе. Хто прыклад для цябе па беларускамоўнасці і прыгожай мове?

– У школе я вучыўся на беларускай мове. Усе прадметы былі на ёй. Аднак я ніколі не ўжываў мову ў звычайным жыцці. Калі я пазнаёміўся са Зміцерам Дашкевічам, ён мяне ўразіў. І неяк так атрымалася, ён са мной па-беларуску, я стараўся адказваць таксама на мове. Мы з ім пазнаёміліся ў царкве. І я вельмі камфортна адчуваў сябе, калі размаўляў з ім на мове. Зразумела, што ў мяне ёсць шмат памылак, аднак я ведаю: паўтараць, паўтараць, паўтараць. Патрэбна практыка і гэта ўсё выдаліцца, – сказаў Ганін.