Іван Ганін: «Пуціна, акрамя як з чырвоным, як у клоўна, носам, уявіць сябе не магу»

Беларускі спартовец Іван Ганін у інтэрв’ю Яраславу Пісарэнка на ютуб-канале «Честнок» распавёў як ставіцца да Расеі і вайны ва Украіне.

- Калі 24-га лютага пачалася вайна, ці былі ў цябе думкі выходзіць на нейкія мітынгі?

– Мітынгі не мітынгі... Трэба нешта рабіць, а што рабіць я дакладна не ведаў. Ці мітынгі, ці яшчэ нешта. Потым нейкая ініцыятыва... Потым яшчэ быў гэты «рэферэндум». Тады там марш пайшоў арганізоўвацца, я тады падумаў: «Добра, што вось нешта будзе адбывацца». 

- Ты быў на гэтым маршы?

– Я праязджаў, калі яго разганялі. Я ўжо не патрапіў на гэта. 

- Ужо нават па тавіх мінулых адказах бачна, як змянілася стаўленне да Расеі. Ці не змянілася і заўжды такім было? 

– Яшчэ да 24-га лютага было нейтральнае стаўленне да Расеі. Я бачу, яны падтрымліваюць Лукашэнку, таксама бачу, што гэта наш сусед. Вага ў нас розная, неяк трэба будзе з імі лічыцца. Ну а зараз, пасля 24-га лютага, не тое каб у мяне эмоцыі былі, проста гэта быў факт, і зараз гэты факт ёсць. Но зараз ёсць нейкі шанец, што яны разваляцца нафіг, і мы будзем добра жыць. Я ведаў, што яны такія ж самыя людажэры, бо яны падтрымліваюць людажэраў па ўсім свеце. Але я не ведаў ніколі, што ўсе жыццё Лукашэнка быў нейкі шут, а Пуцін – старэйшы брат, які глядзеўся інтэлегентам разам з Лукашэнка. А зараз Пуцін – клоўн, а Лукашэнка яшчэ не такі клоўн. Я не мог такога дапусціць за ўвесь час калі я ведаю аднаго і другога. Пуціна, акрамя як з чырвоным, як у клоўна, носам, уявіць сябе не магу.

- Вось ёсць два рэжымы. Як ты лічыш, хто з іх больш крывяжэрны менавіта да свайго грамадства.

– Усё жыцце я думаў, вось да 24-га лютага, што Расеі вельмі пашанцавала, што знайшлі нейкага Пуціна. Бо калі б Лукашэнка стаў прэзідэнтам Расеі ці агульнай дзяржавы, то вайна б пачалася не праз 20 гадоў, а нават на наступны дзень. Ракеты бы паляцелі. На самой справе, ведаеш як, ёсць жа конкурсы па паеданію бургераў, хот-догаў. Вось калі б пасадзілі Лукашэнку і Пуціна, і замест бургераў прынеслі маленькіх дзяцей, то я нават не ведаю, хто б з іх з’еў больш за першую гадзіну, – сказаў Ганін.