Свабодныя спартсмены стварылі грамадскую камісію для падтрымкі беларускага палка «Пагоня», які ваюе на баку Украіны

Беларускія свабодныя спартсмены з мэтай справаздачнасці збору сродкаў на патрэбы палка «Пагоня» заснавалі адмысловую Грамадскую камісію.

Грамадская камісія мае намер дапамагчы дабраахвотнікам палка «Пагоня» у пытаннях збору сродкаў і фінансавання, будзе адказваць за празрыстасць збору і рэгулярна справаздачыцца. Паседжанні камісіі будуць праходзіць раз на тыдзень. Справаздача камісіі будзе выходзіць напрыканцы кожнага месяца.

У склад камісіі ўвайшлі:

Віталь Гуркоў – шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь;

Андрэй Краўчанка – беларускі лёгкаатлет, чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь;

Канстанцін Якаўлеў – былы беларускі гандбаліст і актывіст Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY;

Сямён Букін – беларускі гімнаст, артыст цырку Дзю Салей, майстар спорту па спартовай гімнастыцы;

Ад палка «Пагоня» у камісію дэлегаваны ваяр-дабраахвотнік з пазыўным «Марс».

Аўтарытэт вядомых спартсменаў павінен дапамагчы павысіць давер беларускага грамадства і беларускай дыяспары да збору сродкаў.

Нагадаем, полк «Пагоня» – гэта добраахвотніцкае ўзброенае фарміраванне, якое прымае ўдзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны, якое складаецца з грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Украіны.