Все новости

Віталь Гуркоў: «Мы, якія вярнуліся да мірнага жыцця, павінны рабіць усё дзеля забеспячэння вайсковых усім неабходным»

13 сентября 2022, 22:00

Беларускі баксёр Віталь Гуркоў пракаментаваў сваё далучэнне да складу Грамадскай камісіі для падтрымкі палка «Пагоня».

– Жывучы ва Украіне, не магчыма не прымаць удзел у дапамоге тым, хто бароніць мірнае жыццё, тым больш што дапамога патрэбна таксама нашым беларусам, якія абралі гэты рызыкоўны і цяжкі шлях. І мы, якія вярнуліся да мірнага жыцця, павінны рабіць усё дзеля забеспячэння вайсковых усім неабходным.

Часам гаворка ідзе наўпрост пра бытавыя пытанні, якія трэба вырашаць вельмі хутка і аператыўна: рамонт аўто, абмундзіраванне і адзенне, паліва, набыццё сродкаў сувязі і г.д. Хлопцы маюць патрэбу ў падтрымке, пакамунікаваўшы з імі было вырашына зрабіць менавіта такую мадэль супрацы, каб нашыя ваяры не адчувалі сябе кінутымі сам на сам з такога рода складанасцямі, – сказаў Гуркоў.

Нагадаем, полк «Пагоня» – гэта добраахвотніцкае ўзброенае фарміраванне, якое прымае ўдзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны, якое складаецца з грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Украіны.

Адзначым, што акрамя Віталя Гуркова ў склад Грамадскай камісіі ўвайшлі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў і гімнаст Сямён Букін.