Все новости

Апейкiн пра дапамогу палку «Пагоня»: «Хлопцы бяруць велізарную адказнасць і ахвяруюць жыццём дзеля годнага імя беларусаў»

15 сентября 2022, 22:09
1

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін распавёў, чаму падтрымлiвае беларускя незалежныя ініцыятывы, i выказаўся пра беларускі полк «Пагоня».

«Ці ёсць яшчэ сіла беларусаў?

Беларускія незалежныя ініцыятывы (альтэрнатыўны ўрад, міністэрствы, альтэрнатыўнае войска і гд.) могуць эфектыўна працаваць толькі пры адной умове: наяўнасць рэсурсаў. У дзяржаве рэсурсы бяруцца з падаткаў грамадзян, але ў альтэрнатыўным беларускім сегменце ніякай сістэмы падаткаабкладання няма.

Абсалютная большасць беларускай дыяспары за мяжой, якая зараз складае каля 1 мільёна чалавек, мае жаданне вяртацца ў свабодную і незалежную Беларусь. То бок, на дзейнасць структур, якія з’яўляюцца інструментам дасягнення гэтай мэты, ёсць істотны попыт, але няма сістэмы выражэння гэтага попыту. Зразумела, што ніякім загадам гэта не вырашаецца, а з’яўляецца выключна асабістай адказнасцю кожнага з нас.

Я разумею, што ўсіх дастала данаціць. Я сам у сярэднім 250-280 даляраў штомесяц кідаю на розныя беларускія і ўкраінскія ініцыятывы ды зборы. І гэта не таму, што я такі добры. Бо без гэтага не будуць працаваць працэсы, якія набліжаюць мяне і многіх беларусаў да сваёй мары. Гэта наш сваеасаблівы падатак на нашу шчаслівую будучыню. Гэта саляра для рухавікоў перамогі.

Беларускі полк «Пагоня» – адна з ініцыятыў, якая можа развівацца, толькі калі гэта будзе патрэбна кожнаму з нас, хто прагне свабоды Беларусі. Простыя хлопцы бяруць на сябе велізарную адказнасць і ахвяруюць сваім жыццём дзеля годнага імя беларусаў.

Патрэбны рыштунак, ГСМ, лагістычныя выдаткі, зімовая вопратка. Ёсць грамадская камісія, якая дае справаздачу. Я таксама дапамагаю па магчымасці, бо не магу быць абыякавым да годнай справы», – напісаў Апейкін.

Дапамагчы палку «Пагоня» можна па гэтай спасылцы.