З 30 верасня па 2 кастрычніка па ўсім свеце пройдзе святкаванне Дня спартыўнай салідарнасці. Можна далучыцца
З 30 верасня па 2 кастрычніка па ўсім свеце пройдзе святкаванне Дня спартыўнай салідарнасці.
Беларускія дыяспары разам з вольнымі спартоўцамі ладзяць спартыўныя святы.
Дзюсэльдорф
Андрэй Краўчанка, Дзмітрый і Гальна Шэршань, Яна Максімава і Аляксандр Вахавяк запрашаюць прыняць удзел у спартыўным свяце 2 кастрычніка а 12:00.
Беласток
Футбаліст Дзмітрый Байдук і «беларускія маржы Беластоку» правядуць для вас крутое мерапрыемства 2 кастрычніка а 13:00.
Вільня
1 кастрычніка разам з Кацярынай Сныцінай згуляем у футбол а 14:00.
Вільня
Беларуская актывістка Сабіна Аліева запрашае далучыцца да забегу салідарнасці 1 кастрычніка а 12:00.
Уроцлаў
Спартыўнае свята разам з вольнымі спартоўцамі і крутымі прызамі 2 кастрычніка а 14:30.
Кракаў
Дыяспара беларусаў у Кракаве запрашае да забегу і гульні ў дартс 1 кастрычніка а 14:00.
ЗША
Спартыўнае свята з беларускімі спартоўцамі 2 кастрычніка а 14:00 для дыяспары ЗША.