Все новости

У Віцебску 11-класнік памёр падчас заняткаў фізкультурай

28 октября 2022, 23:07
2

28 кастрычніка каля 11-12 гадзіны ў віцебскай гімназіі №1 памёр 11-класнік.

Дадзеную інфармацыю пацвердзілі некалькі чалавек.

«Усе мяркуюць, што гэта быў тромб», – сказаў адзін з суразмоўцаў. На дадзены момант, наколькі вядома, няма афіцыйнага заключэння аб прычыне смерці.