Все новости

Экс-каментатар БТРК Пуціла: «Перад хакейным матчам, на якім павінен быў быць Лукашэнка, быў інструктаж: «Сядзіце на месцы, не рухацца, не ўзнімацца»

30 октября 2022, 15:02
1

Былы каментатар БТРК Аляксандр Пуціла ў інтэрв’ю YouTube-каналу «Честнок» расказаў пра інструктаж перад хакейным матчам, на якім павінен быў быць Лукашэнка.

– Ці былі вы на «Дынама», калі яшчэ Лукашэнка там у футбол гуляў, ці на хакейных турнірах?

– Адзін раз мяне паслалі здымаць хакей, калі прыязджала зборная Канады, таварыскі там быў матч ці што, і Лукашэнка збіраўся прыйсці. Але ён так і не прыйшоў. Інструкцыю правялі, канешне. «Сядзіце на месцы, не рухацца, нікуды не ўзнімацца». Я пажартаваў, кажу: «А калі прыцісне ў туалет пайсці, што рабіць?» – «Ну, калі ў вас нырка лішняя, то калі ласка, уставайце, ідзіце». Такі ахоўнік, жорсткі даволі.

– Ён так казаў журналісту?

– Так, а што – стаяць такія шафы. Ён з насмешкай такой. Журналісты стаялі ўсе, і хлопцы, і дзяўчыны, хіба што мата не было, але такія ахоўнікі... брыдкія. Пажартаваць штосьці пра Лукашэнку – ён бы цябе тут і грохнуў на месцы. Увогуле ў 1994 годзе я працаваў на радыё, прыйшоў [на працу] і, калі даведаўся, што Лукашэнку абралі: «Як? Лукашэнку? Гэтага калгасніка? Прэзідэнтам?» Я проста быў здзіўлены. І з таго часу, канешне, я заўсёды выказваў свае думкі і парадзіраваў. Проста сорамна, што ў нас такі прэзідэнт. Зараз тым больш. Таму не дзіўна, што такія, як Аня Эйсмант, хваляць яго. Яшчэ і чымсьці захапляюцца, «стылем кіраўніцтва», – адзначыў Пуціла.