Все новости

«Рэбілітацыя, мабыць, толькі пачынаецца». Казека ўжо два месяцы знаходзіцца ў бальніцы

26 марта 2021, 15:09

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека распавёў пра тое, як хварэў на COVID-19.

– Шчыра кажучы, не думаў, што з-за каранавіруса можна патрапіць у бальніцу аж на два месяцы. Але факт застаецца фактам – менавіта столькі мне давялося праляжаць у бальнічнай палаце. Вельмі цяжка працякала гэтая кавідная пнеўманія.

– Зараз праходзіце рэабілітацыю?

– Зараз я знаходжуся ўжо ў тэрапеўтычным аддзяленні, мне робяць розныя працэдуры. Наступствы ад каранавіруса маюцца і даволі сёр’ёзныя. Аднаўленне праходзіць складана, таму рэбілітацыя, мабыць, толькі пачынаецца. І, думаю, будзе працягвацца датстаткова доўга.

– У бальніцы ўдавалася сачыць за выступленнямі зборнай Беларусі па фрыстайле? Дарэчы, на нядаўнім чэмпіянаце свету нашы мужчыны-фрыстайлісты паказалі горшы за апошнія 30 гадоў вынік, а каманда наогул засталася без медалёў…

– Сачыў, безумоўна, і, на жаль, казаць пакуль няма пра што. Тут патрэбны аналіз і веданне таго, што адбывалася ўнутры каманды.

– Многія такое няўдалае выступленне звязваюць з вашай адсутнасцю ў зборнай…

– Магчыма, не без гэтага, хаця насамрэч цяжка меркаваць. Але было бачна, што напрацоўкі ў зборнай былі добрыя, але да галоўнага старту каманда падышла ў разваленым стане, – сказаў Казека.