БФСС пра невыдачу Азаранка канадскай вiзы: «Вялікая падзяка МЗС Канады за неабыякавасць да барацьбы беларусаў супраць рэжыму»

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці пракаментаваў сітуацыю з тэнісісткай Вікторыяй Азаранка, якой не выдалі канадскую візу, з-за чаго яна не зможа выступіць на турніры ў Таронта.

«Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці правёў і працягвае праводзіць вялікую працу, звязаную са спартыўнымі санкцыямі ў дачыненні да спартсменаў, якія падтрымліваюць беларускі і расейскі рэжымы.

Яшчэ вясной 2022 года пасля пачатку ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі BSSF накіраваў зварот у Міністэрствы замежных спраў шэрагу краін Еўропы, ЗША і Канады з просьбай падтрымаць нашу ініцыятыву па ўзмацненні ціску на дыктатарскі рэжым Лукашэнкі шляхам адмены дзейных віз, якія даюць права на ўезд у ЗША, Вялікабрытанію, Канаду і краіны Шэнгенскага пагаднення, і адмовы ў выдачы віз па новых запытах спартсменам і менеджэрам, якія адкрыта падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, ці якія не могуць прадставіць доказы і гарантыі таго, што яны выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі, якая дапамагае Пуціну ў ваеннай агрэсіі супраць вольнага ўкраінскага народа і незалежнай Украіны.

BSSF выказвае вялікую падзяку Міністэрству замежных спраў Канады за неабыякавасць да барацьбы беларусаў супраць дыктатарскага рэжыму», – напісана ў звароце фонда.

Популярные комментарии
yanot11
+1
Справедливо . Пускай подстилка самозванца на фатерлянде сидит , рубится в теннис с обосранными коровами и жрет булочки , которые ей кумирчик швыряет .
Написать комментарий