#Моваезде, ці Наперад, NAVI!

11 мая ў Кіеве адбудзецца другі паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2017». Беларусь у ім будзе прадстаўляць гурт NaviBand з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця». Вядома, што Ксенія і Арцем з’яўляюцца добрымі сябрамі нашай нацыянальнай каманды па футболе, аўтарамі-выканаўцамі афіцыйнага саўндтрэка зборная Беларусі «Наперад, Белакрылыя!». Жадаем NAVI яскравага выступу, абавязкова патрапіць у фінал конкурсу і перамагчы! Гульцы зборнай з вамі і перадаюць сваю падтрымку! 

Мікіта Корзун з сэрца Еўрабачання – з Кіева. 

Мікалай Сігневіч у дзеле!

Наступная фотакартачка прыляцела з сонечнага Ізраіля. На сувязі Ягор Філіпенка! 

Прывітанне з перуанскімi каранямі – ад Аляксея Рыаса! 

А гэта фатаграфія для NaviBand ад нашых футбалістаў была зроблена ў далекім Казахстане. Іван Маеўскі жадае поспеху сваім суайчыннікам! 

Наш беларускі бразілец Рэнан Брэсан даслаў сваю фотакартку з краю Еўропы – з Партугаліі! 

Наступная прывітанка ад Юрыя Кендыша.

І, як мае быць, на апошняй мяжы ў нас брамнік. На сувязі з Францыі Сяргей Чэрнік. Цяпер справа за NaviBand! Мы верым у вас! 

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Белорусская федерация футбола
+8
Написать комментарий