Tribuna/Футбол/Блоги/БАТЭ-Онлайн/БАТЭ ўжо вярнуўся ў 90-я пад час «класіка»: VHS-камера, ліхія часы, фаны кажуць, што не было чаго есці

БАТЭ ўжо вярнуўся ў 90-я пад час «класіка»: VHS-камера, ліхія часы, фаны кажуць, што не было чаго есці

Прэс-служба барысаўчан даўно не цешыла заўзятараў крэатыўнымі аглядамі матчаў (а яны ўмеюць), і вось – новы выпуск на канале. Ён звязаны з вяртаннем ў 90-я.

Блог — БАТЭ-Онлайн
Автор — BAT_GiD
12 сентября 2022, 17:07
БАТЭ ўжо вярнуўся ў 90-я пад час «класіка»: VHS-камера, ліхія часы, фаны кажуць, што не было чаго есці

Прэс-служба барысаўчан даўно не цешыла заўзятараў крэатыўнымі аглядамі матчаў (а яны ўмеюць), і вось – новы выпуск на канале. Ён звязаны з вяртаннем ў 90-я. Беларускі футбол сваімі вынікамі паказаў, што знаходзіцца ўжо дзесьці там, а гэтым разам настальгіяй накрыла і БАТЭ. Пакуль што ў межах беларускага «класіка». 

Выпуск запісалі на камеру Sony – атмасфера шыкоўная.

Вядучы паўстаў у вобразе журналіста ў скуранцы.

Той самы рэтра-лагатып.

Здагадка дзяцей пра тое, чым кармілі ў 90-х: «вельмі смачнай свінінай і салам».

Заўзятар са стажам успомніў – нічога не было, што узяў, тое і з’еў.

22-гадовы паўабаронца Валерый Бачароў распавёў, што толькі чуў пра 90-я: былі бандыты. З тых часоў у БАТЭ стала больш вядомае і статуснае імя.

Агляд цалкам:

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Марко Иваничу – 29
13 сентября 2022, 17:17
Все посты